Дэлегацыя «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі наведала «Рэнавабіс» | Друк |
Дабрачыннасць
02.10.2014 10:18

Дэлегацыя дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам наведала дабрачынную арганізацыю салідарнасці нямецкіх католікаў з людзьмі Усходняй Еўропы «Renovabis» у Фрайзінгу.

Падчас візіту быў абмеркаваны адзін з праектаў «Карытаса» — будаўніцтва новага будынка з бюро для сацыяльных кансультацый, а таксама памяшканні для працы з валанцёрамі і людзьмі з абмежаваннямі. Карытас «Гродзенскай дыяцэзіі» ўжо 20 гадоў як апякуецца сацыяльна слабымі людзьмі, беспрытульнымі, супрацоўнічае з дзіцячымі дамамі і цяжкімі падлеткамі, арганізоўваючы, напрыклад, канікулы для дзяцей, а таксама адукацыйныя праекты і навагоднія акцыі. У гэтых праектах задзейнічана амаль 100 чалавек.


Разам з кс. Віталіем Дабраловічам Фрайзінг наведалі таксама намесніца «Карытаса» Гродзенскай дыяцэзіі Алена Міхайлік і каардынатар праектаў Аксана Сідарчук.

(JLS)

 
© 2003-2024 Catholic.by