«Карытас» правёў велікодную акцыю дапамогі выгнанцам з Украіны | Друк |
Дабрачыннасць
27.04.2015 16:02

Рэлігійная місія «ДКТ Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі супольна з Цэнтрам занятасці Гродзенскага аблвыканкама правялі дабрачынную велікодную акцыю для выгнанцаў з Украіны.

Грамадзянам, якія ў сувязі з баявымі дзеяннямі пакінулі тэрыторыю Украіны і прыбылі ў Беларусь, былі выдадзены наборы, якія ўключалі ў сябе прадукты першай патрэбы.

Гэта не першая акцыя такога роду, праведзеная арганізатарамі. У пункце «Карытас» выгнанцы з Украіны маюць магчымасць атрымаць дапамогу ў выглядзе адзення і абутку, пасцельных прыладаў і сродкаў асабістай гігіены, а ў аптэчным пункце таварыства дапамога выдаецца ў выглядзе лекавых прэпаратаў неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Паводле caritas.by

(AG)

Фота caritas.by


 
© 2003-2024 Catholic.by