Ксёндз Віталій Дабраловіч узначаліць Нацыянальны Карытас | Друк |
Дабрачыннасць
30.10.2015 11:49

У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, пасяджэнне якой праходзіла 27-28 кастрычніка ў Пінску, ксёндз Віталій Дабраловіч быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас».

На гэтай пасадзе кс. Віталій Дабраловіч заменіць кс. Віктара Гайдукевіча SDB.

Ксёндз Віталій Дабраловіч нарадзіўся 31 сакавіка 1979 г. у Ляпешках. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 мая 2004 г. з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў гродзенскім катэдральным касцёле.



 

У 2004–2006 гг. быў вікарыем парафіі ў Бярозаўцы; з 2006 г. – дырэктарам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007–2009 г.г. вывучаў эканоміку і права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

(JM)

 
© 2003-2024 Catholic.by