«Карытас» у Гродне падрыхтаваў свята для выхаванцаў «Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці» | Друк |
Дабрачыннасць
04.12.2015 18:04

3 снежня ў сувязі з Міжнародным днём чалавека з абмежаванымі магчымасцямі валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Гродне правялі свята для выхаванцаў «Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №30» г. Гродна.

У гэтай установе знаходзяцца дзве спецыяльныя групы «Карытас» для дзяцей з ДЦП. Адкрыццё гэтых груп – сумесная праца «Карытас» у Гродне і Аддзела адукацыі, спорту і турызму Акцябрскага раёна горада.

У гэты дзень валанцёры дзяліліся дабрынёй, радасцю і добрым настроем з маленькімі вахаванцамі цэнтра. Дзецям з абмежаванымі магчымасцямі падарылі сапраўднае свята. Падчас спецыяльнай падрыхтаванай праграмы валанцёры заахвоцілі дзяцей рабіць людзям дабро, а таксама нагадалі ім, што калі сёння ўсе пачнуць рабіць добрыя ўчынкі, то стане лепшым свет і людзі.

Таксама ў гэты дзень і самі дзеці мелі магчымасць прадставіць свае здольнасці і таленты. Яны пелі, танцавалі, чыталі вершы і гралі на музычных інструментах.

«Карытас» падрыхтаваў для дзяцей падарункі – мяккія цацкі і слодычы.

Алег Гарбачоў, (AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by