«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядныя сустрэчы для дзяцей |
| Друк | |
Дабрачыннасць
|
02.01.2016 22:08 |
2 студзеня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных сем’яў, прыёмных дзяцей, дзяцей-сірот.
Валанцёры віцебскага «Caritas» дапамаглі арганізаваць цікавую і незабыўную сустрэчу. Дзяцей чакалі на свяце займальныя конкурсы, віктарыны і, безумоўна, салодкія пачастункі.
Сустрэча праходзіла ў вясёлай, святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі. 
Такія калядныя сустрэчы былі праведзены ў парафіях у Браславе, Глыбокім, Лынтупах.
Віцебскі «Caritas» шчыра ўдзячны за матэрыяльную падтрымку «Caritas» Прагі і валанцёрам, дзякуючы якім і было магчымым гэтае дзіцячае свята.
Аліна Сарокіна, (AG)
|