Калядна-навагодні баль для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшоў у віцебскай парафіі | Друк |
Дабрачыннасць
07.01.2016 12:43

5 студзеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».

Мерапрыемства арганізавалі і правялі дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».

Баль ўрачыста адкрыў дырэктар «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі здольнасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Сабраныя танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах, а асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і песенькі пра зіму.

Прыемным пунктам праграмы стаў пачастунак, фінансаваны «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі, і падарункі ад «Бэтэль», якія ўручаў святы Мікалай.

Агнешка Атрашкевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by