Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў | Друк |
Дабрачыннасць
05.03.2016 17:19

4 сакавіка валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Святочным канцэртам на працягу гадзіны парадавалі жыхароў дома-інтэрната «Віцебскія дзяўчаты», падарыўшы насельнікам добры настрой.

Валанцёры «Caritas» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Таксама маладыя людзі дарылі жыхарам установы ўсмешкі і жывыя зносіны, якіх ім часам не хапае.

Жыхары дома-інтэрната атрымалі масу станоўчых эмоцый, калі ўлічыць і тое, што госці завіталі да іх перад жаночым святам.

Паводле caritas-vitebsk.by

(AG)


Фота caritas-vitebsk.by

 
© 2003-2024 Catholic.by