Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі | Друк |
Дабрачыннасць
28.03.2016 15:27

28 сакавіка, у велікодны панядзелак, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала ў Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) прабывання асобаў без вызначанага месца жыхарства дабрачынную акцыю для бедных і бяздомных.

Былі падрыхтаваны падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах аказаліся за мяжой беднасці.

Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Арганізатары акцыі спадзяюцца, што адно добрае слова ці маленькі падарунак дапамогуць гэтым людзям знайсці суцяшэнне і Божую ласку. Людзі атрымалі хай і невялікае, але суцяшэнне, нехта часцінку ўвагі, а нехта проста рады маленькаму падарунку і працягнутай руцэ дапамогі.

Аліна Сарокіна, (AG)


 
© 2003-2022 Catholic.by