«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці» | | Друк | |
Дабрачыннасць |
06.04.2016 09:15 |
Дзеля таго, каб сабраць сродкі на дапамогу, валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» прапаноўвалі вернікам трох мінскіх парафій (архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, свв. Сымона і Алены, Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)) набыць адмысловыя свечкі з сімволікай Юбілейнага Года Міласэрнасці.
У гаміліі святар казаў пра Божую міласэрнасць і яе рэалізацыю ў жыцці валанцёраў і супрацоўнікаў «Caritas», сапраўдную дапамогу бліжнім, а таксама падзякаваў удзельнікам за ахвярнае служэнне. На завяршэнне сустрэчы прысутныя памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці. |