«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці» | Друк |
Дабрачыннасць
06.04.2016 09:15

Першая частка дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці» завяршылася ў нядзелю Божай Міласэрнасці.  Мэта акцыі — збор ахвяраванняў на прадукты і сродкі першай неабходнасці для бедных і ўбогіх. Адным з пунктаў дапамогі з'яўляецца дом начнога прабывання па вул. Ваўпшасава, 42 для асобаў без вызначанага месца жыхарства.

Дзеля таго, каб сабраць сродкі на дапамогу, валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» прапаноўвалі вернікам трох мінскіх парафій (архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, свв. Сымона і Алены, Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха)) набыць адмысловыя свечкі з сімволікай Юбілейнага Года Міласэрнасці.



Каб адзначыць завяршэнне дабрачыннай акцыі, валанцёры і супрацоўнікі архідыяцэзіяльнага «Caritas» сабраліся ў дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі на святочную Імшу, якую ўзначаліў дырэктар «Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Андрэй Жылевіч OFM Cap.

У гаміліі святар казаў пра Божую міласэрнасць і яе рэалізацыю ў жыцці валанцёраў і супрацоўнікаў «Caritas», сапраўдную дапамогу бліжнім, а таксама падзякаваў удзельнікам за ахвярнае служэнне. На завяршэнне сустрэчы прысутныя памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці.

caritas-minsk.by

 
© 2003-2024 Catholic.by