Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | | Друк | |
Дабрачыннасць |
25.07.2016 13:39 |
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць сумесную акцыю з буйнейшым вытворцам мяснога дзіцячага харчавання ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», гаворыцца на старонцы каталіцкай арганізацыі.
«Карытас» размяркоўвае атрыманую дапамогу паміж шматдзетнымі сем’ямі, сем’ямі, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця, няпоўнымі сем’ямі. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі выказвае вялікую падзяку аршанскім кулінарам за ахвярнасць. Caritas-Minsk (АлГ) |