Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | Друк |
Дабрачыннасць
25.07.2016 13:39

12 500 слоікаў дзіцячага харчавання «Babyhit» былі перададзены ў якасці бязвыплатнай дапамогі для размеркавання паміж патрабуючымі.

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць сумесную акцыю з буйнейшым вытворцам мяснога дзіцячага харчавання ААТ «Аршанскі мясакансервавы камбінат», гаворыцца на старонцы каталіцкай арганізацыі.  

«Карытас» размяркоўвае атрыманую дапамогу паміж шматдзетнымі сем’ямі, сем’ямі, у якіх выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі развіцця, няпоўнымі сем’ямі.

Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі выказвае вялікую падзяку аршанскім кулінарам за ахвярнасць.

Caritas-Minsk (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by