| «Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» | | Друк | | 
| Дабрачыннасць | 
| 30.08.2016 11:56 | 
| 
 Пры ўдзеле замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем'яў. 
 Сёстры дамініканкі, якія працуюць на парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе адбылася святая Імша з асвячэннем школьных прыладаў. Брат Андрэй Жылевіч з валанцерамі «Карытас» уручыў дзецям падарункі. Пасля былі гульні і забавы з удзелам дзяцей і дарослых, а таксама шашлык. 
 (AG) Фота caritas-minsk.by |