«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» | Друк |
Дабрачыннасць
30.08.2016 11:56

28 жніўня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» з бр. Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Пры ўдзеле замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем'яў.

Сёстры дамініканкі, якія працуюць на парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе адбылася святая Імша з асвячэннем школьных прыладаў. Брат Андрэй Жылевіч з валанцерамі «Карытас» уручыў дзецям падарункі. Пасля былі гульні і забавы з удзелам дзяцей і дарослых, а таксама шашлык.



Паводле caritas-minsk.by

(AG)

Фота caritas-minsk.by

 
© 2003-2024 Catholic.by