Мінск: працягваецца міжнародная канферэнцыя «Хрысціянска-юдэйскі дыялог» | Друк |
Экуменізм
10.11.2009 14:36

У Мінску працягваецца міжнародная навуковая канферэнцыя «Хрысціянска-юдэйскі дыялог: рэлігійныя каштоўнасці як аснова самапавагі ў грамадстве ва ўмовах глабальнага эканамічнага крызісу». 10 лістапада 2009 г., у другі дзень канферэнцыі, з даклалам выступіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Дэкларацыя „Nostra Aetate“ і развіццё хрысціянска-юдэйскага дыялога» — так гучала тэма даклада каталіцкага іерарха. Дадзены дакумент аб адносінах да нехрысціянскіх рэлігій быў прыняты Другім Ватыканскім Саборам і «вызначыў адносіны Касцёла да акаляючага свету».

«Другі Ватыканскі Сабор аказаў велізарны ўплыў на развіццё міжрэлігійнага дыялога, адкрыў шляхі да прымірэння і ўстанаўлення якасна новых адносін з прадстаўнікамі іншых рэлігій, — адзначыў Мітрапаліт падчас выступлення. — У наш час, па прашэсці 40 гадоў ад прыняцця гэтага дакумента, мы яшчэ больш востра разумеем яго неабходнасць і важнасць. Усё больш людзей усведамляе, што для пераадолення негатыўных з’яваў сучаснаму свету вельмі неабходны дыялог і талерантнасць як паміж дзяржавамі, эканамічнымі сістэмамі, культурамі, так і паміж сусветнымі рэлігіямі».

Поўны тэкст даклада Мітрапаліта Кандрусевіча на рускай мове >>>

Сёння кардынал Тэадор МакКарык, арцыбіскуп Вашынгтонскі на пенсіі, таксама агучыць даклад на тэму «Непазбежны дыялог — хрысціяне і юдэі размаўляюць разам».

 
© 2003-2024 Catholic.by