Аўтар хрысціянскіх песень Алеся Унукоўская выпусціла новы дыск | Друк |
Экуменізм
24.08.2015 16:02

Новы дыск Алесі Унукоўскай «Песні пакланення і праслаўлення» пабачыў свет ў жніўні 2015 года. Песні гэтай дзяўчыны спяваюцца і ў беларускіх касцёлах, і ў пратэстанцкіх дамах малітвы, і па папулярнасці часта ўспрымаюцца як «народныя».

Яны гучаць у пілігрымках, падчас святой Імшы і Камуніі. Сапраўдныя хрысціянскія хіты, гэтыя спевы перакладзены на рускую, польскую, украінскую мовы і верна служаць вернікам нашых краін-суседак.


У мінулым годзе спеў Алесі Унукоўскай «Зоркі далёка» стаў афіцыйным гімнам Сустрэчы моладзі Львоўскай дыяцэзіі Украіны. Восьмы па ліку, сёлетні альбом прынцыпова адрозніваецца ад мінулых. У ім прадстаўлены як зусім новыя спевы, так і творы, што маюць сваю перадгісторыю. Сярод неспадзяванак — бонус-трэк «Блюз» і ўласнае музычнае бачанне верша-гімна «Магутны Божа».

Набыць дыск можна ў кіёсках мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).

(ils)

 
© 2003-2024 Catholic.by