Мітрапаліт Філарэт сустрэўся з сакратаром Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
11.05.2012 11:06

10 мая 2012 г. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт сустрэўся з сакратаром Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскупам Кірылам Васілём. Каталіцкі бок прадстаўлялі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

«Асабліва важным у справе згоды і ўзаемапаразумення мы лічым рэлігійны дыялог, значнай часткай якога з’яўляюцца нашыя ўзаемаадносіны з Рыма-каталіцкім Касцёлам», — падкрэсліў Філарэт.

«Мы лічым, што і надалей у нашай краіне неабходна захоўваць міжканфесійны мір, выражаючы сваю добрую волю паважлівымі адносінамі адно да аднаго», — дадаў Філарэт.

Як паведамляе афіцыйны партал БПЦ, арцыбіскуп Кірыл Васіль падзякаваў за значны ўклад у справу міратворчасці і багаслоўскага дыялогу. Прадстаўнік Ватыкана высока ацаніў узровень свободы сумлення ў сучаснай Беларусі і міжканфесійных адносінаў.  

Апостальскі нунцый у Беларусі перадаў Патрыяршаму Экзарху ліст з велікоднымі віншаваннямі ад Святога Айца.

 
© 2003-2024 Catholic.by