Грэка-каталіцкія багасловы з Беларусі прымуць удзел у міжнародным сімпозіуме ў Польшчы | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
12.04.2013 12:35

13 красавіка 2013 г. у рамках юбілею 1150-годдзя пачатку Славянскай місіі святых Кірылы і Мятода у польскім горадзе Сандамір пройдзе міжнародны багаслоўска-душпастырскі сімпозіум, прысвечаны духоўнай спадчыне Усходніх Каталіцкіх Цэркваў.

У сімпозіуме плануецца ўдзел беларускіх грэка-каталіцкіх багасловаў архімандрыта Сяргея Гаека і протапрэзбітэраў Андрэя Абламейкі і Яўгена Усошына.

Сімпозіум праходзіць пад патранатам біскупа Сандамірскага ўладыкі Крыштафа Ніткевіча.

а. Яўген Усошын,
прэс-служба БГКЦ

 
© 2003-2024 Catholic.by