Вялікая ўрачыстасць у маленькай капліцы | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
04.10.2009 20:59 |
«Мы павіны ў сваім жыцці скіраваць позірк на гэтую зорку і з яе браць прыклад, каб адказваць на балючыя выклікі і праблемы нашага часу, каб не быць штучнымі, нядзельнымі хрысціянамі, але сапраўднымі, жывымі сведкамі Хрыста, якія не баяцца плыць супраць цячэння сучаснай секулярнай моды, якая ўсё мерыць матэрыяльным дастаткам і атрыманнем задавальнення, — падкрэсліў арцыбіскуп. — Не магчыма гарманічна развівацца без духоўных каштоўнасцяў». Мітрапаліт пажадаў вернікам з дапамогай святога Францішка заставацца вернымі свайму хрысціянскаму пакліканню і будаваць жыццё на евангельскіх каштоўнасцях. Арцыпастыр падзякаваў спадару Францу Жылку, прадпрымальніку з Мінска, на сродкі якога была ўзведзена капліца, і павіншаваў яго з днём святога патрона. |