| Працягваюцца калядныя канцэрты гурта «MAJ» | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 04.01.2010 13:12 |
3 студзеня 2010 г. у макараўскім Доме культуры адбыўся калядны канцэрт пад назвай «Анёлы» моладзевага гурта «MAJ» з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія). З калядным канцэртам гуртпрыбыў па запрашэнні пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (Бераставіцкі дэканат) кс. Паўла Беланоса.Прысутныя не толькі падтрымлівалі гурт супольным спевам калядак, але і радаваліся нованароджанаму Збаўцы ў танцах і карагодах вакол святочнай елкі. Сустрэчу атрымалася па-сапрўднаму святочная і радасная. Падобныя калядныя канцэрты гурта «MAJ» адбыліся 26 снежня 2009 г. у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы) і 27 снежня 2009 г. у квасоўскім Доме культуры. Гурт «MAJ» дзейнічае ў квасоўскай парафіі з 2008 г. пад кіраўніцтвам Генадзя Занкоўскага. ![]() ![]() ![]() |