Вернікі з Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічалі ў святой Імшы ў гадавіну расстрэлу сясцёр-мучаніц з Навагрудка | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.08.2010 11:22 |
Святую Імшу на месцы расстрэлу сясцёр-мучаніц канцэлебравалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, душпастыр грэка-католікаў у Лідзе і Навагрудку а. Андрэй Буйніч, кс. Александр Блажэнец з Навагрудка, кс. Алег Шпень з Дойлідкаў, кс. Казімір Мурава з Дзятлава, кс. Юрый Саковіч з Карэлічаў, кс. Ян Балтрукевіч з Навагрудка, кс. Максім Бачарнікаў з Гродна, кс. Павел Звяжынскі з Рандзілоўшчыны і кс. Віталій Внароўскі з Гродна — духоўны айцец пілігрымкі. На месцы расстрэлу сясцёр маліліся вернікі з Ваўкавыска, Астрыно, Гродна, Ліды, Іўя і Навагрудка. Пасля святой Імшы ўсе накіраваліся да Фарнага касцёла, дзе каля рэліквій мучаніц прасілі аб ласках для святароў і сем’яў. Малітву падтрымліваў таксама семінарыйны гурт «Аvе», а моладзь з Навагрудка прадставіла ўвазе прысутных пантаміму. |