Успамін св. Юды Тадэвуша ў Вішневе | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.11.2010 14:05 |
![]() Святую Імшу ўзначаліў кс. Ежы Марціновіч, вікарый парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні. У гаміліі святар закрануў тэму святасці, нагадваючы ўсім, што імкненне да яе з’яўляецца абавязкам кожнага ахрышчанага чалавека. Ксёндз Марціновіч адзначыў, што дасканаласці неабходна вучыцца ад святых, спрабуючы іх наследаваць. Напрыканцы літургіі адбылася працэсія вакол старадаўняй святыні ў Вішневе, пасля чаго галоўны цэлебрант удзяліў святарам і вернікам прыміцыйнае благаслаўленне. |