Аплатковая сустрэча духавенства Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.12.2010 14:23
20 снежня 2010 г. святары Гродзенскай дыяцэзіі сустрэліся на аплатковую сустрэчу ў лідскай святыні Узвышэння Святога Крыжа. Калядныя віншаванні склаў прысутным біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Гродзенскай дыяцэзіі, напачатку сустрэчы а. Андрэй Шчупал CSsR дапамог паразважаць прысутным на тэму ролі малітвы ў святарскім жыцці. Святары мелі таксама час на асабістую малітву падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля адбылася аплатковая сустрэча.

 
© 2003-2024 Catholic.by