Музычнае святкаванне Божага Нараджэння ў Вялікай Бераставіцы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.01.2011 14:35
З нагоды святаў Божага Нараджэння ў парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся музычныя выступленні дзяцей і моладзі. Пасля вячэрняй Імшы ў свята Святой Сям’і ў выкананні моладзевага гурта парафіі прагучалі калядкі.

У нядзелю 2 студзеня 2011 г. у святыню завіталі навучэнцы музычнай школы, якія разам са сваімі выкладчыкамі выканалі музычныя творы на духавых інструментах.

Дзякуем усім, хто падрыхтаваў святкаванне Божага Нараджэння ў нашай парафіі і жадаем вясёлых святаў!

Рэдэмптарысты з Вялікай Бераставіцы

 
© 2003-2024 Catholic.by