Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў сваю былую парафію | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.01.2011 16:03
16 студзеня 2011 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне, дзе калісьці з’яўляўся пробашчам.

У гаміліі іерарх, звяртаючыся да нядзельнага Евангелля, падкрэсліў, што на працягу апошніх 10 дзён Касцёл тройчы ўзгадваў Аб’яўленне Пана — на Ахвяраванне Пана (Тры каралі), у свята Хросту Пана і ў другую звычайную нядзелю. «Гэта пацвярджае: праз таямніцу Богаўцелаўлення Бог аб’явіўся людзям, — дадаў іерарх. — Ён аб’яўляецца і ў наш час праз паслугу Касцёла».

Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў вернікаў памятаць пра гэтую ісціну і ісці да Бога, які аб’яўляецца, асабліва сёлета, у Год Божай міласэрнасці, бо ў сваёй міласэрнасці Бог здзяйсняе найвялікшы цуд духоўнага аздараўлення чалавека.

Напрыканцы літургіі былыя парафіяне павіншавалі арцыпастыра з 65-годдзем, якое іерарх адзначаў 3 студзеня.

 
© 2003-2024 Catholic.by