Праўдзе, разважлівасці і справядлівасці былі прысвечаны рэкалекцыі ў Варончы і Карэлічах |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
11.04.2011 13:51 |
З 8 па 10 красавіка 2011 г. у парафіях Святой Ганны (Варонча) і Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Карэлічы) адбыліся парафіяльныя велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Аляксандр Улас OFMConv.
На працягу трох дзён духоўных практыкаванняў вернікі разам са сваім душпастырам а. Юрыем Саковічам спрабавалі падняць цяжар навяртання па шляху такіх цнотаў, як праўда, разважлівасць і справядлівасць.
Кожны дзень быў прысвечаны разважанню адной з гэтых неабходных у жыцці кожнага чалавека цнотаў. Праўдзе, якая з’яўляецца мэтай кожнага нашага дзеяння. Разважлівасці, якая павінна прысутнічаць у кожным учынку, і справядлівасці, якая павінна накіроўваць нашыя дзеянні.
|