Квасоўка: творчая вечарына ў гонар Яна Паўла ІІ |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
03.05.2011 12:25 |
Творчая вечарына ў гонар Яна Паўла ІІ прайшла 1 мая 2011 г. у Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія). Як вядома, менавіта ў гэты дзень Вялікі папа быў аб’яўлены благаслаўлёным.
Вернікі сабраліся на святую Імшу, каб падзякаваць Богу за вялікага Пантыфіка і яго беатыфікацыю. У гэтай жа інтэнцыі вернікі спявалі Вяночак да Божай Міласэрнасіці і маліліся таямніцу святла Ружанца.
Пасля абеду жыхароў мястэчка чакала культурная праграма ў Доме культуры. Тут прайшла вечарына пад назвай «Абба, Ойча».
Канцэрт складаўся з выступлення парафіяльных гуртоў «Іскрынка», «Dies Domini», «Soli Deo», «MAJ», прэзентацый аб жыцці і дзейнасці Яна Паўла ІІ, а таксама тэатральнай інсцэніроўкі, напісанай пробашчам парафіі кс. Янам Занеўскім.
|