Школьнікі і настаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі распачнуць навучальны год з малітвы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.08.2011 11:03

Па добрай  традыцыі, на пачатку навучальнага і катэхетычнага года вучні, бацькі, настаўнікі і катэхеты Гродзенскай дыяцэзіі збяруцца разам каля цудоўнага абраза Маці Божай у Капцёўцы. Аднадзённая пілігрымка з гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай у Капцёўку пройдзе ўжо трэці раз.

Як адзначае кс. Антоні Грэмза, гэтая пілігрымка з’яўляецца выразам даверу сябе Божай апецы на новы навучальны год, каб маглі паглыбляць веру, а сапраўдную настаўніцу бачыць у Марыі. Таму і дэвіз сёлетняй пілігрымкі: «Марыя — наша Настаўніца».

Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 7-й гадзіне ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай. Удзельнікаў чакае таксама супольная малітва, прэзентацыя парафіяльных груп і разнастайныя забавы.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў супольнай малітве.

 
© 2003-2024 Catholic.by