Вучні Квасоўкі атрымалі благаслаўленне на новы навучальны год | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.09.2011 15:24

Асаблівасцю каталіцкай парафіі ў Квасоўцы (Гродзенская дыяцэзія) з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва з мясцовай школай. Ужо традыцыяй стала прысутнасць і выступленне святара падчас урачыстых лінеек на пачатак і завяршэнне навучальнага года.

Напярэдадні Дня ведаў у святыні прайшлі набажэнствы для вучняў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў аб Божым благаслаўленні на вучобу і працу ў наступным навучальным годзе. Былі асвячоны таксама школьныя прыналежнасці.

На ўрачыстай лінейцы 1 верасня пробашч парафіі кс. Ян Занеўскі павіншаваў настаўнікаў і вучняў, асабліва першакласнікаў, з Днём ведаў і пажадаў «усім штодзённага добрага настрою, поспехаў не толькі на школьных уроках, але і на ўроках рэлігіі».

Напрыканцы выступлення святар благаславіў усіх на новы навучальны год.

 
© 2003-2024 Catholic.by