Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі распачала навучальны год з малітвы | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.09.2011 13:02 |
Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, набажэнства распачалося актам прысвячэння апецы Маці Божай. Затым удзельнікаў сустрэчы чакала святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прагляд фільмаў і забавы. Літургію ўзначаліў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза. Святар нагадаў прысутнай моладзі, што Марыя з’яўляецца ўзорам для кожнага чалавека, а таксама заахвоціў маладых людзей не баяцца браць прыклад з Маці Божай. |