Душпастырства моладзі Гродзенскай дыяцэзіі распачала навучальны год з малітвы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.09.2011 13:02

Па добрай традыцыі, у пачатку новага навучальнага года члены душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродзенскай дыяцэзіі «OPEN» збіраюцца на малітву перад абразом Маці Божай Чэнстахоўскай у Капцёўцы. Сёлета малітоўнае чуванне адбылося 24–25 верасня 2011 г.

Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, набажэнства распачалося актам прысвячэння апецы Маці Божай. Затым удзельнікаў сустрэчы чакала святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, прагляд фільмаў і забавы.

Літургію ўзначаліў душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза. Святар нагадаў прысутнай моладзі, што Марыя з’яўляецца ўзорам для кожнага чалавека, а таксама заахвоціў маладых людзей не баяцца браць прыклад з Маці Божай.

 
© 2003-2024 Catholic.by