У Шчучыне адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.11.2011 11:26 |
Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмацніць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэчы была супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром, гульня ў футбол. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту сталі найлепшай магчымасцю каб паслухаць Пана. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў. На некалькі дзён юнакі трапілі ў атмасферу законнага жыцця і бліжэй пазнаёміліся з жыццём і душпастырствам айцоў піяраў. Духоўныя сустрэчы завяршыліся пасля абеду ў нядзелю, 30 кастрычніка.
|