Дзеці прадставілі пастаноўку на тэму Божага Нараджэння ў гродзенскім каледжы | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.12.2011 13:15

Дзеці з парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне падзяліліся радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння са студэнтамі Каледжа побытавага абслугоўвання насельніцтва. Маладыя акцёры прадставілі ў каледжы тэатралізаванае прадстаўленне пад назвай «Божае Нараджэнне змяняе чалавечыя сэрцы».

Пастаноўка заахвоціла да таго, каб усе людзі рыхтавалі свае сэрцы да прыйсця Пана. Пасля прадстаўлення дзеці, спяваючы калядкі, наведалі ўсе аўдыторыі каледжа, дзе іх з радасцю сустракалі навучэнцы.


 
© 2003-2024 Catholic.by