Геранёны: Божае Нараджэнне — свята, якое мае сямейны характар | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.12.2011 15:51

Святы Нараджэння Пана ў парафіі Святога Мікалая ў Геранёнах (Іўеўскі дэканат) прайшлі ў вялікай радасці і святочным настроі. Дзеці і моладзь разам са сваім пробашчам кс. Сяргеем Ангурам TChr падрыхтавалі багаты рэпертуар калядных спеваў.

Божае Нараджэнне — свята, якое мае сямейны характар. Усе стараюцца ў гэтыя дні наведаць сваіх бацькоў і блізкіх. Так, многія са студэнцкай моладзі таксама прыехалі ў Геранёны, каб святкаваць урачыстасць у сваёй роднай парафіі. Сямейная атмасфера ў парафіяльнай супольнасці адчувалася яшчэ і таму, што кожны нейкім чынам прычыніўся да падрыхтоўкі святаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by