У Навагрудку разважалі над прыкладам любові Святой Сям’і | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.01.2012 15:15

Як і кожныя школьныя канікулы, сёстры-назарэтанкі з Навагрудка арганізавалі сустрэчы для дзяўчат. На рэкалекцыі, што праходзілі з 3 па 6 студзеня, сабраліся дзяўчаты са Смаргоні, Ліды, Дзятлава і іншых парафій Гродзенскай дыяцэзіі.

Тэмай сустрэчы была «Святая Сям’я — прыклад любові». Дзяўчаты разам з сёстрамі штодня збіраліся на адарацыі і святой Імшы, узрасталі духоўна праз удзел у канферэнцыях, а на вясёлых вечарынах праслаўлялі Бога ў радасці. Сёстры жадалі дапамагчы зразумець дзяўчатам, да чаго іх заклікае Бог, і навучыцца прымаць Яго волю.

Сёстры назарэтанкі запрашаюць дзяўчат, якія цікавяцца ідэалам Святой Сям’і і назарэтанскай харызмай, на сустрэчы ў Навагрудак і іншыя месцы іх служэння ў Беарусі: Гродна, Смаргонь, Ліда, Мінск, Івянец і Маладзечна.

 
© 2003-2024 Catholic.by