Гурт «AVE» выступіў для школьнікаў Гродна | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
16.01.2012 12:30

Гурт «AVE» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з канцэртам сярэднюю школу №20 абласнога цэнтра. Падобныя музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія чатыры гады.

На гэты раз канцэртная зала сабрала каля 250 чалавек. Арганізацыяй  канцэрта займалася група валанцёраў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай разам з ксяндзом Артурам Малафеем.

 
© 2003-2024 Catholic.by