Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.05.2012 13:18 |
У гаміліі кс. Раман Катлімоўскі выказаў радасць, што шмат маладых людзей будуць сведкамі веры ў сённяшнім секулярызаваным свеце, бо сярод прымаючых сакрамэнт было нямала моладзі. Маладыя вернікі рыхтаваліся да канфірмацыі праз двухгадовую катэхезу. Моладзь падзякавала біскупу Кашкевічу за ўдзяленне сакрамэнту хрысціянскай сталасці. Іерарх, у сваю чаргу, адзначыў, што найлепшым падарункам для яго і для іншых душпастыраў будзе адважнае сведчанне веры хрысціян у іх штодзённым жыцці. |