Памёр бацька кс. Аляксандра Раманоўскага | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.05.2012 10:19

28 мая да вечнага спачыну адышоў спадар Ян Раманоўскі, бацька кс. Аляксандра Раманоўскага, які служыць пробашчам у Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы).

Доўгі час спадар Ян служыў сакрыстыянінам у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе-Слабада, а таксама прымаў удзел у будаўніцтве новага касцёла.

Пахаванне адбудзецца ў парафіяльным касцёле ў Лідзе-Слабадзе 30 мая ў 13 гадзін. Абрад пахавання ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Просім усіх аб малітве ў інтэнцыі памерлага.

 
© 2003-2024 Catholic.by