Адышоў у вечнасць кс. Пётр Крыкшчукайцiс | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2012 17:24

3 чэрвеня 2012 г. падчас служэння святой Імшы памёр ксёндз Пётр Крыкшчукайцiс, пробашч парафіі Св. Ліна ў Пелясе (Радунскі дэканат).

Пахавальная Імша пад кіраўніцтвам біскупа Аляксандра Кашкевіча адбудзецца 6 чэрвеня а 11-й гадзіне ў парафіяльным касцёле ў Пелясе, пасля чаго, згодна з воляй памерлага святара, ён будзе пахаваны на мясцовых могілках сярод верных.

Ксёндз Пётр Крыкшчукайцiс нарадзіўся 26 лістапада 1950 г. у Літве. Святарскія пасвячэнні атрымаў 27 мая 1979 г. У пяляскай парафіі працаваў ад пачатку 1990-х гг.

 
© 2003-2024 Catholic.by