«Сімвал веры» аб парафіядзе Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.07.2012 11:08

Новы выпуск праграмы «Сімвал веры» прысвечаны IV Парафіядзе дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая праходзіла з 12 па 15 чэрвеня. Паспрабаваць свае сілы ў розных відах спаборніцтваў прыехалі больш за 300 маладых вернікаў з усёй дыяцэзіі.

Тэлеперадачы «Сімвал веры» — праект тэлерадыёкампаніі «Гродна» і відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі, створаны распавядаць пра жыццё Каталіцкага Касцёла на Гродзеншчыне. Выходзіць раз на два тыдні па аўторках на тэлеканале «Беларусь-2».


 
© 2003-2024 Catholic.by