Моладзь Гродзеншчыны аб’яднаецца на малітве Ружанца праз скайп | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.10.2012 14:49

Другі год запар некалькі парафій Гродзенскай дыяцэзіі аб’яднаюцца на малітве Ружанца, дзякуючы сучасным тэхналогіям. Праз скайп маладыя людзі з Гродна, Шчучына, Ліды і Ашмян змогуць супольна памаліцца і паразважаць над пакліканнем да святасці.

Малітва распачнецца 31 кастрычніка ў 20.00. У Гродне яна пройдзе ў пабрыгідскім касцёле.

У мінулым годзе такая акцыя-малітва ў Гродзенскай дыяцэзіі адбылася ўпершыню. Тады, дзякуючы мабільнай сувязі, на малітве Ружанца аб’ядналася моладзь з Гродна, Ліды, Ваўкавыска, Шчучына і Смаргоні.

Як адзначыў ініцыятар і арганізатар малітвы кс. Антоні Грэмза карэспандэнту Catholic.by, такім чынам душпастырства моладзі жадае заахвоціць юнакоў і дзяўчат да ружанцовай малітвы. А дэвіз малітвы «Патрабуйце ад сябе нават тады, калі іншыя ад вас не патрабуюць» і тэма «Пакліканне да святасці» аб’яднае маладых людзей у малітве і імкненні да святасці.

Святлана Жылевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by