У Лідзе асвяцілі пляцоўку для мотакросу | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.11.2012 12:22

У суботу 3 лістапада ў Лідзе адбылося асвячэнне новай пляцоўкі для мотакросу. Удзел у мерапрыемстве прынялі гоншчыкі з розных куткоў Беларусі, а таксама госці з Расіі.

Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, на пачатку адкрыцця мотакросу мясцовыя улады і запрошаныя госці звярнуліся з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў. Пасля кс. Уладзіслаў Сурвіла, вікарый з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, благаславіў удзельнікаў мотакросу і асвяціў трасу.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by