У Слоніме прайшоў VIII Турнір па міні-футболе ў памяць бл. Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.12.2012 17:57

З 30 лістапада па 1 снежня ў Слоніме праходзіў VIII Турнір па міні-футболе «ў памяць благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ». Сёлета на спаборніцтве сабралася каля 100 чалавек з 10 каталіцкіх парафій — Гродна-Паўднёвы, Гродна (Аўгустовак), Барысаў, Жабінкі, Брэст, Слонім, Ліда, Шчучын, Сапоцкіна, — а таксама зборная святароў Гродзенскай дыяцэзіі.

Турнір распачаўся святой Імшой, падчас якой быў зачытаны прывітальны ліст ад біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Ксёндз Віталій Цыбульскі падрыхтаваў гамілію на тэму Касцёл і спорт у жыцці хрысціяніна.

Пасля літургіі, ушанаваўшы рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ, кс. Антоні Абухоўскі прамовіў да прысутных канферэнцыю «Год веры ў Касцёле — што гэта азначае для хрысціяніна?»

Надышоў час спартыўных баталій. Жараб’ёўка. Падзел удзельнікаў на дзве групы. Гульні і першыя пераможцы ў падгрупах.

Пачатак другога дня азнаменавала святая Імша. Затым адбыліся паўфіналы і матчы за выніковыя месцы:

За 9-е месца
Зборная святароў 5 : 3  Барысаў
За 7-е месца
Шчучын 3 : 2 Ліда-Фара
За 5-е месца
Брэст 3 : 2 Сапоцкіна
За  3-е месца
Гродна (Аўгустовак) 5 : 2 Слонім
За 1-е месца
Жабінка 3 : 5 Гродна-Паўднёвы

Па выніках турніра былі вызначаны лепшыя ў наступных намінацыях:
лепшы варатар турніра — Павел Паўлоўскі (Гродна (Аўгустовак)
лепшы бамбардзір турніра — Сцяпан Каліберда (Гродна-Паўднёвы)
лепшы ігрок турніра — Андрэй Салей (Жабінка)  
прыз глядацкіх сімпатый — каманда Ліда-Фара.

Кожны з удзельнікаў турніра атрымаў памятны падарунак.

Арганізатарамі турніра выступілі кс. Артур Малафей, начальнік слонімскага фізкультурнага комплекса Аляксандр Гусар, генеральны спонсар Баляслаў Івашка.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by