Дзень хворых у сапоцкiнскай парафii | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.02.2013 14:19

Часта можна пачуць словы: «здаровы чалавек — гэта дрэнна абследаваны хворы». Здароўе з’яўляецца каштоўным дарам Божым. Аднак вартасць гэтага дару мы звычайна пазнаём тады, калi яго страцiм i пачнем хварэць. Толькi тады мы звяртаемся да медыкаў i да Бога з просьбай аб дапамозе. Аднак адклад тут не iдзе на лад. З думкамі пра гэта парафіяльная супольнасць у Сапоцкiне 11 лютага малілася праз заступнiцтва Мацi Божай з Люрда і дзякавала Богу ў Тройцы Адзiнаму за дар здароўя, просячы аб умацаванні гэтага важнага дару.

Амаль усе прысутныя праз святую споведзь перапрасiлi Бога за свае правiны i прынялi сакрамэнт хворых. На заканчэнне святой Iмшы кожны хворы атрымаў адмысловае благаслаўленне.

Пасля літургіі ў Доме «Карытас» адбылася сустрэча для хворых i спецыяльнае прадстаўленне для iх.

Кс. дp Юрый Павайба

 
© 2003-2024 Catholic.by