Як прайшлі велікапосныя рэкалекцыі ў Шчучыне? |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
25.03.2013 16:18 |
Напярэдадні Вялікага тыдня ў Шчучыне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. З 20 па 22 сакавіка з Божым словам да парафіяльнай супольнасці звяртаўся кс. Гжэгаж Ксёнжэк SP з Чавусаў.
Рэкалекцыяніст у сваіх казаннях казаў простыя, на першы погляд, словы, але іх сэнс прымушаў па-сапраўднаму задумацца. Тэмы, якія падымаў святар, былі знаёмыя ўсім.
Крыжовы шлях прайшоў па вуліцах горада 23 сакавіка. Набажэнства распавядала не толькі ўдзельнікам, але i відавочцам пра кожную са стацый мукі Пана: час двухтысячагадовай даўнасці супастаўляўся з нашай рэчаіснасцю. Час змяніўся, але людскія слабасці і праблемы, на жаль, засталіся тымі ж.
Анастасія Ясюкевіч
|