Гродна: Музей гісторыі рэлігіі запрашае на выставу велікодных яек | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.03.2013 12:29 |
Як паведамляе grodnensis.by, экспазіцыю складуць велікодныя пісанкі чатырох гродзенскіх майстрых: Алены Чумрай — у тэхніцы васкавання і дэкупажу, Алены Сідзякінай — у тэхніцы роспісу, Таццяны Калянкевіч — яйкі, упрыгожаныя бісерам, шклярусам у тэхніцы ткацтва і ажурнага пляцення, і Марыны Ярэмчык — у тэхніцы рэльефнай аплікацыі саломкай. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць і калекцыю гродзенскіх вербачак. Запланаваны таксама майстар-клас па васкаванні велікодных яек. Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16.00. (SZh) |