Вернікі Гродна збяруцца на начное чуванне ў абарону жыцця | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.04.2013 14:36

6 красавіка, напярэдадні нядзелі Божай Міласэрнасці, у катэдральнай базыліцы ў Гродне распачнецца начное малітоўнае чуванне ў інтэнцыі абароны жыцця ненароджаных дзяцей. Распачнецца малітва а 20-й гадзіне.

Як вядома, урачыстасць Звеставання Пана ў Каталіцкім Касцёле, якая сёлета будзе адзначацца 8 красавіка, называецца таксама Днём святасці жыцця. Гэты дзень з’яўляецца своеасаблівым напамінам пра годнасць чалавека ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці. У Каталіцкім Касцёле існуе таксама традыцыя здзяйсняць у гэты дзень акт духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Гэты акт заключаецца ў тым, што чалавек дае абяцанне на працягу дзевяці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвяраю аборту.

Як паведамляе grodnensis.by, падобныя чуванні ў гродзенскай катэдры праходзяць ужо на працягу 6 гадоў.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by