27 красавіка адышла ў вечнасць Зоф’я Мараўская, маці а. Казіміра Мараўскага OCD — пробашча парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія). Спачылай было 90 гадоў.
Пахавальная святая Імша адбудзецца 30 красавіка ў 12 гадзін па польскім часе ў парафіяльным касцёле ў Парадыжы каля Радама (Польшча).