Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Велікаселец у Скідзелі: праца — сродак асвячэння і збірання заслуг для неба
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2013 10:53

1 мая парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі наведаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. У гэты дзень парафія святкавала адпустовую ўрачыстасць і 19 чалавек у ёй узбагаціліся дарамі Духа Святога, прыняўшы сакрамэнт канфірмацыі.

У гаміліі біскуп узгадаў св. Юзафа Рамесніка, прадстаўляючы яго як узор чалавека сумленнай і адданай працы. Па словах іерарха, праца, якая разумеецца чалавекам як пасланніцтва, як давераная яму Богам місія, становіцца тады для яго сродкам асвячэння і збірання заслуг для неба — бо чалавек, які працуе, мае шанс дасягнуць святасці, да якой запрасіў людзей Хрыстус.

Звяртаючыся да моладзі, якая прымала сакрамэнт канфірмацыі, біскуп заўважыў, што сёння Бог часта замяняецца рознымі бажкамі, што вядзе толькі да расчараванняў. Хрыстус жа «адкупіў нас коштам сваёй крыві, даў нам усё, таму усе мы можам стаць перад Ім з чыстай душой, каб заслужыць вечнае жыццё».

Успамін св. Юзафа Рамесніка ўвёў у літургічны каляндар папа Пій XII 24 красавіка 1956 г. Устанаўленне гэтага свята мела асаблівую мэту. З 1982 г. працаўнікі ўсяго свету адзначаюць 1 мая сваё свята — Дзень працы. Таму Пантыфік жадаў гэтым новым успамінам падкрэсліць годнасць чалавечай працы і даць працуючым жывы ўзор у асобе св. Юзафа.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме