Сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне прынялі 180 чалавек | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.05.2013 12:33

Ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, 9 мая, у парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне адбылася святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі. Дары Святога Духа біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў 180 парафіянам, якія на працягу двух гадоў праходзілі адпаведную падрыхтоўку.

Літургія прайшла ў вельмі цёплай і святочнай атмасферы. Музычнае аздабленне Імшы забяспечыў хор «Cantate Domino». Вялікую радасць з вернікамі, якія прынялі сакрамэнт канфірмацыі, падзялілі таксама іх родныя і знаёмыя.

Дзякуючы за пастырскую паслугу, парафіяне запэўнілі біскупа ў тым, што будуць старацца кіравацца ў жыцці хрысціянскімі каштоўнасцямі і быць вернымі сведкамі Хрыста.

Кс. Эдуард Сінкевіч

 
© 2003-2024 Catholic.by